Фота з архіва
4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ДАІ просіць вадзіцеляў і пешаходаў быць максімальна ўважлівымі ў складаных умовах надвор'я. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ГУ ДАІ МУС.
Сёння на большай частцы тэрыторыі краіны назіраюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У залежнасці ад рэгіёна тэмпература паветра вагаецца ад мінус 2 да плюс 4 градусаў, магчыма ўтварэнне туману і галалёдзіцы. Такое надвор'е здольна ўскладніць дарожную абстаноўку.
Пры руху ва ўмовах недастатковай бачнасці неабходна ўключыць блізкае святло фар і павялічыць дыстанцыю да іншых транспартных сродкаў. Далёкае святло не рэкамендуецца, паколькі ў такім выпадку перад аўтамабілем узнікае моцная светлавая заслона, якая можа асляпіць вадзіцеля.
З 1 снежня ўсе аўтамабілі павінны быць абсталяваны зімовымі шынамі. Трэба выбіраць стрыманы тып ваджэння, пазбягаць рэзкага тармажэння і перастраенняў. Адзін з вельмі небяспечных манеўраў - абгон. У тумане, у час снегападу і дажджу ад яго лепш зусім адмовіцца. З-за сырога надвор'я абочыны на загарадных трасах часта становяцца непрыдатныя для руху пешаходаў. Вадзіцелям трэба быць гатовымі да іх з'яўлення на праезнай частцы.
Пешаходам варта абазначаць сябе адзеннем павышанай бачнасці, а ў цемры абавязкова святлоадбівальнымі элементамі, якія павінны быць бачныя вадзіцелям. Выконваць правілы дарожнага руху, пераходзіць дарогу выключна ў дазволеных месцах, загадзя пераканаўшыся, што аўтамабілі спыніліся і прапускаюць.-0-