Фота з архіва
27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 27 лістапада па 5 снежня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю "Мяняй свой стыль на зімовы!". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў галоўным упраўленні ДАІ МУС.
Мерапрыемствы накіраваны на папярэджанне і прафілактыку ДТЗ у зімовых умовах, прапаганду выкарыстання зімовых шын.
"Да канца месяца інспектары сканцэнтраваны на інфармаванні вадзіцеляў аб неабходнасці сезоннай змены шын. З пачаткам каляндарнай зімы супрацоўнікі пракантралююць своечасовасць падрыхтоўкі аўтамабіляў да сезона. З 1 снежня вадзіцелі абавязаны замяніць летнія шыны на ўсіх колах. Парушэнне гэтага патрабавання прывядзе да накладання штрафу да адной базавай велічыні (Br40), пры паўторным парушэнні на працягу года - ад дзвюх да пяці базавых (Br80-200)", - нагадалі праваахоўнікі.
Як адзначылі вартавыя дарог, вадзіцелям да марознага сезона неабходна падрыхтаваць не толькі аўтамабіль, але і самім перастроіцца на зімовы, больш спакойны і акуратны стыль ваджэння. Варта пазбягаць рэзкіх рухаў і манеўраў, асабліва паблізу пешаходных пераходаў, на закругленнях і на участках дарог, якія прадзімаюцца. Выбіраць найбольш бяспечны скорасны рэжым з улікам стану праезнай часткі і ўмоў надвор'я. Павялічыць дыстанцыю, прымацоўвацца рамянямі бяспекі ўсім у аўтамабілі.
Пешаходам важна быць асабліва ўважлівымі пры пераходзе праезнай часткі. Глядзець па баках, не рабіць рэзкіх рухаў, быць прадказальнымі для вадзіцеляў, абазначаць сябе святлоадбівальнымі элементамі.-0-