Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 снежня 2018, 17:12

ДАІ пераходзіць на ўзмоцнены варыянт нясення службы ў сувязі з навагоднімі святамі

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўтаінспекцыя пераходзіць на ўзмоцнены варыянт нясення службы ў сувязі з каляднымі і навагоднімі святамі. Каб забяспечыць бяспечныя ўмовы руху ў гэтыя выхадныя і святочныя дні, супрацоўнікі ДАІ правядуць адпрацоўкі па спыненні грубых парушэнняў ПДР вадзіцелямі і пешаходамі. Аб гэтым БЕЛТА паведаміла афіцыйны прадстаўнік УДАІ МУС Ганна Банадык.

Паводле яе слоў, павышаную ўвагу інспектары ДПС удзеляць папярэджанню і спыненню фактаў, калі людзі садзяцца за руль у стане алкагольнага ап'янення, без правоў. Па-ранейшаму на кантролі будзе захаванне скорасных рэжымаў, правіл манеўравання і праезду пешаходных пераходаў, бяспечнай перавозкі пасажыраў. "Работа дарожна-патрульнай службы ДАІ арыентавана на аказанне дапамогі ўдзельнікам дарожнага руху. Пад асаблівым наглядам знаходзяцца вуліцы паблізу месцаў правядзення мерапрыемстваў з масавым знаходжаннем людзей, у тым ліку дзяцей", - адзначыла Ганна Банадык.

Афіцыйны прадстаўнік УДАІ МУС праінфармавала, што за мінулыя суткі ў Беларусі адбылося 310 ДТЗ з матэрыяльным уронам, у 10 аварыях загінулі тры чалавекі, 11 атрымалі траўмы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі