
27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У бліжэйшыя дні, 28 і 29 верасня, у начны і ранішні час чакаецца туман. З-за гэтага магчымы зніжэнне бачнасці, затрымка руху транспарту, павелічэнне верагоднасці дарожна-транспартных здарэнняў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама.
ДАІ рэкамендуе аўтамабілістам рухацца ў такіх умовах з асаблівай асцярожнасцю, не перавышаць скорасць, не парушаць правілы абгону, захоўваць дыстанцыю і бакавы інтэрвал, пастаянна кантраляваць сітуацыю на дарозе. У выпадку вымушанага спынення неабходна паркаваць транспартныя сродкі як мага далей ад праезнай часткі, у абавязковым парадку ўключаць аварыйную сігналізацыю, стаяначныя агні, а пры выхадзе з транспартнага сродку - надзяваць камізэльку павышанай бачнасці.
Пешаходам ДАІ нагадвае, што бяспека поўнасцю залежыць ад іх саміх, і настойліва рэкамендуе асаблівую ўвагу праяўляць пры пераходзе праезнай часткі. У цёмны час сутак неабходна абавязкова абазначаць сябе святловяртальнымі элементамі.-0-