Фота з архіва
15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўтаінспекцыя папярэджвае аб пагаршэнні ўмоў надвор'я і заклікае ўсіх удзельнікаў дарожнага руху да ўвагі і асцярожнасці на дарозе. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Дарожная міліцыя рэкамендуе вадзіцелям пры моцным ветры паркаваць свае аўтамабілі далёка ад дрэў і слаба ўмацаваных канструкцый. Пры праездзе скрыжаванняў і пешаходных пераходаў ДАІ таксама просіць аўтамабілістаў павышаць увагу. Важна, акрамя таго, захоўваць бяспечныя дыстанцыю і бакавы інтэрвал.
Пешаходам у час моцнага ветру трэба захоўваць павышаную асцярожнасць пры пераходзе праезнай часткі і знаходжанні паблізу дарогі. У цёмны час сутак неабходна абазначыць сябе святловяртальнымі элементамі.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што ў выпадку неабходнасці вартавыя дарог гатовы прыйсці на дапамогу вадзіцелям, якія трапілі ў цяжкую сітуацыю ў дарозе. Па дапамогу неабходна звяртацца па нумары лініі 102.-0-