Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

ДАІ нагадала правілы бяспечнага ваджэння пры тумане

Грамадства 12.11.2019 | 12:10
Фота з архіва
Фота з архіва

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі МУС нагадалі асноўныя правілы, якіх трэба прытрымлівацца вадзіцелям пры тумане, паведамляе БЕЛТА.

У бліжэйшыя суткі ў некаторых раёнах Беларусі магчымы туман. У сувязі з гэтым у ДАІ нагадваюць: калі вы апынуліся ў паласе туману, не забудзьце ўключыць блізкае святло фар, павялічыць дыстанцыю да іншых транспартных сродкаў. Неабходна таксама выбраць стрыманы тып ваджэння: пазбягаць рэзкіх тармажэнняў і перастраенняў. Акрамя таго, лепш адмовіцца ад абгону - гэта адзін з самых небяспечных манеўраў ва ўмовах недастатковай бачнасці.

Паколькі з-за умоў надвор'я абочыны на загарадных трасах могуць быць непрыдатныя для руху пешаходаў, будзьце гатовы да таго, што людзі стануць ісці па краі праезнай часткі.

Пры тумане не трэба забываць пра сваю бяспеку і пешаходам. Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе ў такое надвор'е, а таксама ў цёмны час сутак прымацоўваць да адзення святлоадбівальныя элементы. Важна сачыць за тым, каб флікеры былі ў полі зроку вадзіцеляў, а не хаваліся за рэчамі або дэталямі адзення. Неабходна выконваць правілы дарожнага руху, быць уважлівымі і асцярожнымі, пераходзіць дарогу выключна ў спецыяльна прадугледжаных для гэтага месцах і з асаблівай асцярожнасцю, загадзя пераканаўшыся, што аўтамабілі спыніліся.

Паводле інфармацыі УДАІ, за мінулыя суткі ў Беларусі адбылося 340 ДТЗ з матэрыяльным уронам, у 10 ДТЗ 10 чалавек атрымалі траўмы. За кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янення затрыманы 45 вадзіцеляў, 278 аштрафаваны за перавышэнне скорасці. Супрацоўнікі ДАІ спынілі 123 факты кіравання транспартнымі сродкамі "бяспраўнікамі", выявілі 182 непрымацаваных рамянямі бяспекі вадзіцеляў і пасажыраў. За парушэнне правіл дарожнага руху да адказнасці прыцягнуты 295 пешаходаў, 110 з якіх - за адсутнасць святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак. 34 пешаходы знаходзіліся ў стане ап'янення.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Час стаць прыкметным! У асенне-зімовы перыяд у цёмны час сутак традыцыйна павялічваецца колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў.