Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 кастрычніка 2022, 10:54

ДАІ: больш за трэць самых сур'ёзных аўтамабільных аварый адбываецца ва ўмовах туману

6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за трэць самых сур'ёзных аўтамабільных аварый адбываецца ва ўмовах туману. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Аўтамабілістам неабходна быць больш асцярожнымі і ўважлівымі. Вадзіцелям з недастатковым вопытам кіравання транспартнымі сродкамі лепш адмовіцца ад паездак на асабістым транспарце, а пешаходам - стаць прыкметней, надзеўшы яркае адзенне і абазначыўшы сябе флікерам.

"Калі ў дарозе, то трымайце павялічаную дыстанцыю, захоўвайце паніжаную скорасць, сачыце за бакавым інтэрвалам, не забудзьце ўключыць "процітуманкі", - адзначылі ў ДАІ. - Спяшацца не трэба і пешым удзельнікам дарожнага руху. Будзьце ўдвайне ўважлівыя пры пераходзе дарогі".

Паводле статыстыкі, больш за трэць самых сур'ёзных аўтамабільных аварый адбываецца менавіта ва ўмовах рэзкага пагаршэння бачнасці. Калі вы аказаліся ў паласе туману, не забудзьце ўключыць блізкае святло фар, знізіць скорасць і павялічыць дыстанцыю да іншых транспартных сродкаў, пазбягайце рэзкіх манеўраў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі