Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 красавіка 2019, 12:48

ДАІ 26-28 красавіка будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўтаінспекцыя ў бліжэйшую пятніцу і выхадныя будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме, паведамілі БЕЛТА ва УДАІ МУС.

Будуць прыняты дадатковыя меры па забеспячэнні дарожнай бяспекі ў месцах правядзення рэлігійных мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Вялікадня. Нарады ДПС арыентаваны на аказанне дапамогі ўдзельнікам дарожнага руху.

Супрацоўнікі ДАІ ўдзеляць асаблівую ўвагу таму, як вадзіцелі выконваюць скорасныя рэжымы, правілы праезду пешаходных пераходаў. Будуць звяртаць увагу таксама на фізічны стан вадзіцеляў.

У сувязі з павелічэннем інтэнсіўнасці руху на загарадных дарогах Дзяржаўтаінспекцыя настойліва рэкамендуе быць максімальна ўважлівымі ў густым транспартным патоку, выбіраць бяспечную скорасць з улікам канкрэтнай сітуацыі, адмовіцца ад неабдуманых перастраенняў, абгонаў, апярэджванняў і рэзкіх тармажэнняў, быць узаемаветлівымі. Важна забяспечыць бяспечную перавозку дзяцей і выкарыстоўваць рамяні бяспекі ўсім, хто сядзіць у аўтамабілі.

Пешаходам і веласіпедыстам варта праяўляць павышаную ўвагу пры ўдзеле ў руху, перамяшчацца толькі па тратуарах, пешаходных, веласіпедных дарожках і абочынах, а ў цёмны час сутак абазначаць сябе святловяртальнымі элементамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі