Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 чэрвеня 2021, 19:03

Дадатковыя пункты вакцынацыі ад COVID-19 адкрыюцца ў Мінску з 25 чэрвеня

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску з 25 чэрвеня пачнуць работу дадатковыя пункты вакцынацыі ў вялікіх гандлёвых сетках і забаўляльных цэнтрах. Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале "Мінск. Афіцыйна", паведамляе БЕЛТА.

Зрабіць прышчэпку ад COVID-19 ужо заўтра можна будзе па наступных адрасах: ЦУМ (пр.Незалежнасці, 54), ГУМ (пр.Незалежнасці, 21), Камароўскі рынак (вул.В.Харужай, 8), ГЦ "Тытан" (пр.Дзяржынскага, 104), ГЦ "Галерэя Мінск" (пр.Пераможцаў, 9), ГЦ "МОМО" (пр.Партызанскі, 150 а).

Спіс адрасоў будзе дапоўнены.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі