Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 жніўня 2024, 09:30

Дадатковыя аўтобусныя рэйсы арганізуюць у "Вялікі камень" з 12 жніўня

Фота з архіва
Фота з архіва
7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дадатковыя аўтобусныя рэйсы ў Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" будуць арганізаваны з 12 жніўня. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе парка.

З 12 жніўня 2024 года на працягу трох месяцаў у тэставым рэжыме плануецца павелічэнне рэйсаў аўтобуснага маршруту нумар 375уС, што ідзе з мікрараёна "Сокал" у "Вялікі камень" і назад. Акрамя таго, плануецца прадаўжэнне чатырох штодзённых рэйсаў гэтага аўтобуснага маршруту да АС "Аўтазаводская" ў Мінску (праз станцыю метро "Магілёўская") і ў зваротным напрамку ў парк.

Пасажыры таксама могуць скарыстацца міжгароднімі маршрутамі нумар 3420СК "Мінск - Барысаў" з адпраўленнем у парк ад прыпыначнага пункта "Станцыя метро "Магілёўская" і нумар 3410СК "Сокал - Барысаў" з адпраўленнем ад прыпыначнага пункта "Сокал".

З актуальнай інфармацыяй аб рабоце грамадскага транспарту па названых маршрутах можна азнаёміцца на афіцыйных сайтах "Мінаблпасажыртранса", парка "Вялікі камень" і на сайце "Адной станцыі".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі