Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" пройдзе ў Беларусі з 9 снежня па 10 студзеня

Грамадства 25.09.2019 | 17:00
Фота з архіва
Фота з архіва

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" пройдзе ў Беларусі з 9 снежня 2019 па 10 студзеня 2020 года. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 24 верасня 2019 года нумар 652, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

У час акцыі кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў наведаюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы і дамы сямейнага тыпу, апякунскія і прыёмныя сем'і, сем'і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, бальніцы. Яны павіншуюць дзяцей з Новым годам і Калядамі, уручаць падарункі, дапамогуць у вырашэнні праблем. Да дабрачыннай акцыі таксама далучацца грамадскія аб'яднанні.

Цэнтральная падзея акцыі - навагодняе свята ў Палацы Рэспублікі ў Мінску - адбудзецца 23 снежня. У ім прымуць удзел выхаванцы кадэцкіх вучылішчаў і спецыялізаваных ліцэяў, пераможцы алімпіяд, творчых конкурсаў, конкурсаў прафесійнага майстэрства і спартыўных спаборніцтваў, навучэнцы, якія дасягнулі поспехаў у грамадскай рабоце, дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, дзеці-інваліды, дзеці са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў, сем'яў бежанцаў і іншыя.

Пастанова таксама прадугледжвае стварэнне аргкамітэта па правядзенні ў Мінску мерапрыемстваў акцыі "Нашы дзеці". Яго ўзначаліў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка.

Дакументам рэкамендавана правесці дабрачынныя навагоднія святы для дзяцей у час зімовых школьных канікулаў у абласных цэнтрах і Мінску, а таксама ва ўсіх гарадах і раёнах краіны з удзелам кіраўніцтва аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, гарадоў і раёнаў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання пройдзе з 12 па 16 лістапада ўключна.