Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 чэрвеня 2021, 16:01

Да звычайнага рэжыму работы вяртаюцца яшчэ дзве клінікі Мінска

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сувязі са зніжэннем захваральнасці на каранавірусную інфекцыю ў Мінску ў бліжэйшы час некаторыя стацыянарныя ўстановы аховы здароўя вяртаюцца да звычайнага рэжыму работы. Такая інфармацыя апублікавана на сайце камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама, паведамляе БЕЛТА.

Ужо з 4 чэрвеня ў 3-й гарадской клінічнай бальніцы імя Клумава аднаўляецца работа пульманалагічнага, кардыялагічнага, гастраэнтэралагічнага аддзяленняў і радзільнага дома.

З 7 чэрвеня будуць аказваць дапамогу пацыентам у рэўматалагічным, кардыялагічным і гінекалагічным аддзяленнях 1-й гарадской клінічнай бальніцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі