Фота МУС
22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У МУС падвялі вынікі камандна-штабных вучэнняў з удзелам суб'ектаў дзяржаўнай сістэмы рэагавання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў МУС.
Адкрыў пасяджэнне кіраўнік камандна-штабных вучэнняў - міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, намеснік прэм'ер-міністра Віктар Каранкевіч, намеснікі міністра ўнутраных спраў і начальнікі падраздзяленняў МУС, а таксама прадстаўнікі дзяржорганаў.
Выступоўцы адзначылі аператыўнасць адпрацовак уводных усімі суб'ектамі трэніровак, гатоўнасць падраздзяленняў да рэагавання ў асаблівых умовах. У бліжэйшы час будуць дасканала прааналізаваны ход кожнага этапу ў розных рэгіёнах рэспублікі і зладжанасць работы ўсіх задзейнічаных суб'ектаў. Зроблены адпаведныя высновы і дакладна вызначаны алгарытмы далейшых дзеянняў. "Органы ўнутраных спраў і ўнутраныя войскі МУС да забеспячэння правапарадку гатовы!" - рэзюмавалі ў праваахоўным ведамстве.

Як паведамлялася, з 19 па 22 лістапада па даручэнні Прэзідэнта Беларусі пад эгідай дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі пад кіраўніцтвам міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова на тэрыторыі Беларусі праходзяць камандна-штабныя вучэнні з удзелам суб'ектаў дзяржаўнай сістэмы рэагавання. Мерапрыемствы ўключаюць тэарэтычную і практычную часткі. Этапы трэніровак запланаваны ў сталіцы, абласных і раённых цэнтрах. У ходзе вучэнняў праваахоўнікі прадэманструюць гатоўнасць да аператыўнага рэагавання на магчымыя ўскладненні абстаноўкі ў краіне ў час электаральнай кампаніі. Мэта ўводных задач - недапушчэнне праяў экстрэмізму і тэрарызму, уцягвання грамадзян у проціпраўныя дзеянні, спыненне парушэнняў грамадскага парадку.-0-
Фота МУС