Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 чэрвеня 2019, 13:53

Да выхадных гарачыня ў Беларусі спадзе

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да выхадных гарачыня ў Беларусі спадзе, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"У першай палавіне тыдня тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску, чакаецца цёплае без ападкаў надвор'е, - адзначылі ў Белгідрамеце. - У чацвер актыўны франтальны раздзел абумовіць няўстойлівае з дажджамі і парывістым ветрам надвор'е. За фронтам пачне паступаць халодная паветраная маса паўночных шырот і да канца працоўнага тыдня ў Беларусі пахаладнее".

У аўторак, 25 чэрвеня, паводле даных сіноптыкаў, будзе без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы будзе ў асноўным складаць 11-17 градусаў цяпла, месцамі яна панізіцца да плюс 7-10 градусаў. Дзённая тэмпература паветра складзе 23-29 градусаў.

У сераду, 26 чэрвеня, будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ў начны час складзе 11-16 градусаў, у асобных раёнах - 8-10 градусаў, днём чакаецца ад 23 градусаў вышэй за нуль па паўночным усходзе да 32 градусаў па захадзе краіны.

У чацвер, 27 чэрвеня, атмасферны фронт абумовіць ноччу ў асноўным па паўночна-заходняй палавіне, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы рознай інтэнсіўнасці, месцамі прагрымяць навальніцы, у асобных раёнах магчымы град. Днём у многіх раёнах чакаецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе 14-20 градусаў цяпла, днём у асноўным будзе плюс 22-28 градусаў, у паўночных раёнах краіны прагназуецца не вышэй за 19-21 градус цяпла, па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да 31 градуса.

У пятніцу, 28 чэрвеня, чакаецца халаднаватае ветранае надвор'е, месцамі па рэспубліцы пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 9-16 градусаў, днём будзе 16-23 градусы цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі