Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 жніўня 2020, 11:33

Да сістэмы "Электронны рэцэпт" падключаны 599 устаноў аховы здароўя

6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да сістэмы "Электронны рэцэпт" падключаны 599 устаноў аховы здароўя, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі, каменціруючы рэалізацыю Дзяржаўнай праграмы развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016-2020 гады.

Паводле інфармацыі Мінсувязі, за першае паўгоддзе 2020 года выпісана 5 558 555 электронных рэцэптаў.

У адпаведнасці з праектам "Электронная школа" распрацавана праграмна-метадычнае забеспячэнне рэспубліканскага інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя - асновы для фарміравання адзінай інфармацыйнай прасторы сферы адукацыі. Камп'ютарнае абсталяванне атрымалі школы Аршанскага раёна.

Распрацаваны адзіны рэестр ліцэнзій. З 1 ліпеня 2020 года звесткі з яго прадастаўляюцца ў выглядзе электроннай паслугі на адзіным партале электронных паслуг.

Актыўна вядзецца работа па развіцці інфармацыйнай сістэмы аховы граніцы і пагранічнага кантролю. За першае паўгоддзе 2020 года завершана праектаванне 7 аб'ектаў, з іх па 3 аб'ектах пачата будаўніцтва, па 4 вядзецца выбар падраднай арганізацыі.

У першым паўгоддзі 2020 года прадаўжалася стварэнне, мадэрнізацыя і ўкараненне спецыялізаваных інфармацыйных сістэм для лічбавай трансфармацыі працэсаў кіравання МПЗ (АІС "Разлік падаткаў"), ФСАН (АІС "Персаніфікаваны ўлік"), Мінфіна (сістэма фінансавых разлікаў), КДК (АІС "Кантрольная дзейнасць") і іншых дзяржорганаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі