7 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да плюс 5 градусаў і ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу чакаюцца ў Беларусі 8 студзеня. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Паводле прагнозу сіноптыкаў, 8 студзеня на асобных участках дарог рэспублікі чакаецца галалёдзіца, ноччу месцамі па краіне - наліпанне мокрага снегу.
Як адзначылі ў ведамстве, у Беларусі ў сераду будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі (дождж, мокры снег, снег). Уначы і раніцай месцамі наліпанне мокрага снегу, слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе вар'іравацца ад 0 да плюс 5 градусаў.-0-