Сцяг Нядзеля, 14 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 ліпеня 2024, 09:06

Да +36°С будзе сёння ў Беларусі

11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да плюс 36 градусаў будзе сёння ў Беларусі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Умовы надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць у асноўным вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў вельмі цёплым паветры, толькі днём па захадзе будзе адчувацца ўплыў няўстойлівай паветранай масы. Чакаецца пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі ў заходніх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер усходні, днём умераны, пры навальніцах парывісты. Паветра днём прагрэецца да плюс 28-34 градусаў, а месцамі па паўднёвым захадзе - да плюс 35-36.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі