21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 21 жніўня прагназуецца да 35 градусаў спёкі, ліўні і навальніцы. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сёння надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферны фронт і трапічная няўстойлівая паветраная маса. Чакаецца воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Раніцай пры навальніцах месцамі, а па Гродзенскай вобласці ў многіх раёнах пройдуць моцныя ліўні. Вецер пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах парывісты, удзень на захадзе месцамі шквалістае ўзмацненне ветру.
Тэмпература паветра днём складзе ад плюс 25 градусаў па паўночным захадзе да плюс 35 градусаў па паўднёвым усходзе рэспублікі.-0-