28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 29 жніўня прагназуецца невялікая воблачнасць, без ападкаў і да 33 градусаў гарачыні. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У начны і ранішні час месцамі слабы туман. Вецер чакаецца ўсходні 3-8 м/с.
У дзённы час аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі - на большай частцы тэрыторыі краіны максімальная тэмпература паветра дасягне плюс 30-33 градусы (ад 26 па поўначы да 33 па поўдні). Уначы мінімальная тэмпература складзе 13-19 градусаў цяпла, на поўначы месцамі - 10-12 градусаў вышэй за нуль.-0-