Фота з архіва
2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пераменная воблачнасць і да плюс 29 градусаў чакаецца сёння ў Беларусі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Па заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымы навальніцы. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы 3-8 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра складзе 23-29 градусаў цяпла.-0-
