6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да плюс 28 градусаў, дажджы і навальніцы прагназуюцца ў Беларусі з 7 па 12 чэрвеня. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
"Бягучы тыдзень у Беларусі характарызуецца цёплым няўстойлівым надвор'ем з тэмпературным рэжымам, які перавышае кліматычную норму. Кожны дзень ідуць навальнічныя дажджы, але калі яшчэ ў пачатку рабочага тыдня дажджы, як і належыць пры летняй канвекцыі, адзначаліся лакальна, то ўжо ўчора днём пад уплывам франтальных раздзелаў яны сталі размяркоўвацца па тэрыторыі Беларусі больш раўнамерна. Разлічваць на ўстойлівасць у атмасферы не давядзецца і ў бліжэйшы час. Атмасферныя франты прадоўжаць прыносіць у рэспубліку ўсё новыя порцыі ападкаў, пры лакальным развіцці кучава-дажджавой воблачнасці месцамі дажджы будуць суправаджацца навальніцамі, а ў асобныя дні - і ўзмацненнем ветру да моцнага парывістага. Разам з тым тэмпературны фон будзе цалкам камфортным для гэтага перыяду часу. Аднак тэмпература вады дасягнула камфортных значэнняў яшчэ далёка не ўсюды, і на раніцу 6 чэрвеня ў рэках яна складае плюс 14-23 градусы, а ў вадаёмах - плюс 19-21 градус", - расказалі ў Белгідрамеце.
У пятніцу, 7 чэрвеня, ноччу па паўднёвым захадзе, раніцай і днём пераважна па паўднёва-заходняй палавіне рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. У начны і ранішні час месцамі згусціцца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 7-13 градусаў, а па паўднёвым усходзе - да плюс 15 градусаў. Удзень чакаецца ад 18 градусаў цяпла па захадзе да плюс 26 градусаў па паўднёвым усходзе.
У суботу, 8 чэрвеня, месцамі па краіне прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Уначы тэмпература паветра дасягне 8-15 градусаў вышэй за нуль, а ўдзень - плюс 18-25 градусаў.
У нядзелю, 9 чэрвеня, ноччу месцамі па паўднёвым захадзе, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. У начны і ранішні час месцамі слабы туман. Удзень у асобных раёнах узмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Тэмпература паветра ноччу прагрэецца да 7-14 градусаў, днём - да 19-26 градусаў, а па паўднёвым усходзе - да плюс 28 градусаў.
У панядзелак, 10 чэрвеня, ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 7 градусаў па паўночным захадзе да плюс 17 градусаў па паўднёвым усходзе. Удзень тэмпература павысіцца да 18-25 градусаў, а ў паўднёва-ўсходніх раёнах - да 28 градусаў.
У аўторак, 11 чэрвеня, на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. У начны і ранішні час месцамі слабы туман. Ноччу слупкі тэрмометраў пакажуць плюс 10-17 градусаў, па паўднёвым усходзе - да плюс 19 градусаў. Удзень будзе 18-25 градусаў цяпла, а ў паўднёва-ўсходніх раёнах - да плюс 28 градусаў.
У сераду, 12 чэрвеня, на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. У начны і ранішні час месцамі згусціцца слабы туман. Уначы сіноптыкі абяцаюць плюс 10-17 градусаў, а ўдзень - 18-25 градусаў вышэй за нуль.-0-