Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 мая 2024, 12:47

Да плюс 28 градусаў, дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі 30 мая

29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да плюс 28 градусаў, дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі 30 мая, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы па паўднёвым усходзе, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. У начны і ранішні час у асобных раёнах згусціцца слабы туман. Вецер уначы няўстойлівы слабы, удзень усходні, паўднёва-ўсходні 4-9 м/с, пры навальніцах парывы ўзмоцняцца да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 11-17 градусаў, удзень - 22-28 градусаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі