24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да плюс 27 градусаў і кароткачасовыя дажджы чакаюцца ў Беларусі 25 мая, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У суботу будзе пераменная воблачнасць. Уначы месцамі ў заходніх раёнах, а ўдзень па заходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні 4-9 м/с, удзень пры навальніцах парывы ўзмоцняцца да 15-18 м/с. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 7 градусаў на паўночным усходзе да плюс 16 градусаў на захадзе. Удзень тэмпература паветра складзе плюс 21-27 градусаў.-0-