Сцяг Чацвер, 10 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 чэрвеня 2025, 09:00

Да плюс 27 градусаў чакаецца сёння ў Беларусі

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Воблачна з праясненнямі і да плюс 27 градусаў на поўдні. У Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды расказалі БЕЛТА, якое будзе надвор'е ў краіне 2 чэрвеня.

Пасля начных кароткачасовых дажджоў і навальніц у асобных раёнах раніцай магчымы слабы туман. Днём па рэспубліцуы будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е, у асобных раёнах чакаюцца дажджы і навальніцы.

Тэмпература паветра днём будзе вар'іравацца ад 18 градусаў са знакам плюс на паўночнай тэрыторыі да 27 цяпла на поўдні Беларусі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі