23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 23 лістапада прагназуецца да 2 градусаў цяпла і месцамі снег. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Будзе воблачна з праясненнямі. Чакаецца снег, мокры снег. Па ўсходзе Гомельскай і Магілёўскай абласцей з-за моцнага снегападу аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. У ранішні час месцамі прагназуецца наліпанне мокрага снегу, слабы галалёд. На асобных участках дарог - галалёдзіца. Вецер заходні, паўднёва-заходні 4-9 м/с, месцамі парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра складзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў.-0-