Фота з архіва
25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да плюс 19 градусаў і дажджы з навальніцамі чакаюцца ў Беларусі 26 красавіка. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна па ўсходняй палавіне пройдуць дажджы, ноччу месцамі па паўднёвым усходзе моцныя дажджы. Днём у асобных раёнах навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі згусціцца туман. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём паўночны, паўночна-заходні 3-8 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 1-7 градусаў, па паўднёвым усходзе - 8-11 градусаў. Месцамі па захадзе прагназуюцца замаразкі ад 0 да мінус 1 градуса. Днём слупкі тэрмометраў пакажуць 9-15 градусаў, ва ўсходніх раёнах - 16-19 градусаў цяпла.-0-