15 ліпеня, Віцебск /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. На ўрачыстым закрыцці XXXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" выступілі айчынныя і замежныя госці цёплага і душэўнага культурнага форуму, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Беларуская спявачка Аляксандра Мелех агучыла цудоўны заклік - "Брось слова" і зрабі! Напрыклад падарунак сабе - атрымай асалоду ад завяршальных мерапрыемстваў "Славянскага базару", адчуй на сабе, як гэта - фестываль суткі напралёт.
Цудоўна, феерычна выканаў папуры з музыкі да кінафільмаў непераўзыдзены італьянскі трубач Нела Сальтца. Слёзы выступалі на вачах у аматараў тых кампазіцый, якія вядомы кінаманам з дзяцінства. Цяпер яны на свае вочы ўбачылі музыканта, чые сола на трубе выклікае асацыяцыю з ігрой анёлаў.
Гледачы Летняга амфітэатра цёпла, нібыта родную сустрэлі Любоў Успенскую, якая прадставіла свае хіты. "По полюшку", "Сила моя со мной!" - гэта песні, якія публіка спявала ў адным парыве.
Аказваецца, нават традыцыйная для фестывалю непагода можа натхніць сапраўдных артыстаў, і, напэўна, таму Андрэй Барынаў выканаў кампазіцыю "Дожди". На шчасце, ён не прынёс гэту прыродную з'яву ў Летні амфітэатр, таму вячэрні канцэрт прайшоў у цяпле і толькі з лёгкім свежым ветрыкам.
Тэа і Вольга Рыжыкава спыталі, каму сёння "Мама разрешила" вярнуцца позна пасля канцэрта. Усё ж такі дарослым можаш ты быць, а матчын наказ не затрымлівацца доўга пасля закрыцця фестывалю выконваць абавязаны.
Для Жанет, як яна намякнула ў песні, яркі, класны фестываль патрэбны, як "Дыхание".
Часты госць форуму мастацтваў Яраслаў Сумішэўскі растапіў сэрцы дам песнямі "Моя неземная", "Стены", а яго голас легкакрылай птушкай паляцеў у неба над творчым Віцебскам.
Марыям Мерабава, якая ў гэтым годзе была ў складзе журы ХХІІ Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск", таксама парадавала фестывальнага гледача праніклівай песняй. Яе "Сердце на двоих" цяпер умяшчае яшчэ і большую, гарачую і вечную любоў да "Славянскага базару". А дзе гэту любоў захоўваюць і берагуць, дакладна ведае група DoReDos, якая не першы раз прыязджае на ліпеньскі фестываль у горад на Віцьбе і ведае запаветныя мясціны.
Члены журы конкурсу маладых выканаўцаў Зара, Роза Рымбаева і Томас Н'эвергрын таксама падарылі спагадлівай публіцы свае вядомыя кампазіцыі, і кожнаму з іх прысутныя ў Летнім амфітэатры падзякавалі бурнымі апладысментамі.
Выхад на сцэну Ані Лорак выклікаў небывалае захапленне ў гледачоў, і адразу стала зразумела, хто ўваходзіць у топ любімчыкаў віцябчан і паклоннікаў "Славянскага базару". Спявачка патанула ў авацыях, любові сваіх паклоннікаў, якія былі рады ўбачыць чароўную і пяшчотную артыстку, чые песні пра каханне пранікаюць глыбока ў сэрца і атрымліваюць там пастаянную прапіску.
Арт-група "Хор Турэцкага" абвясціла, што "Этот мир принадлежит тебе", і кожны ўдзельнік фестывалю зразумеў, што гэта пра "Славянскі базар у Віцебску", якому ў ліпеньскія дні належыць свет мастацтва - шматграннага, разнапланавага і натхняльнага.

На заканчэнне канцэрта ўсе артысты выканалі кампазіцыю "До свидания, фестиваль". Віцебск да наступнага года развітаўся з гасцямі і зоркамі "Славянскага базару", спадзеючыся на новую душэўную сустрэчу.-0-
Фота Аляксандра Хітрова