Сцяг Панядзелак, 16 чэрвеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 мая 2025, 18:31

Да месца свята - без перасадак. Да "Лініі Сталіна" запусцяць экспрэс-маршрут з Мінска

Фота з архіва
Фота з архіва
7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сувязі з правядзеннем святочных мерапрыемстваў у гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна" 9 і 10 мая 2025 года будзе арганізавана работа прыгараднага экспрэснага аўтобуснага маршруту нумар 948Э Мінск - "Лінія Сталіна". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ДП "Мінсктранс".

Для зручнасці грамадзян адпраўленні будуць ажыццяўляцца з двух прыпыначных пунктаў: ад ДС "Кунцаўшчына" - з 08.55 да 17.50 з інтэрвалам 10-20 мінут, а таксама ад станцыі метро "Каменная Горка" - з 09.00 да 17.55.

Зваротныя рэйсы ад "Лініі Сталіна" прадугледжаны з 09.50 да 18.45.

Больш падрабязна азнаёміцца з раскладам можна на афіцыйным сайце прадпрыемства.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі