Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 лістапада 2021, 10:03

Да дзяжурных медыкаў на беларуска-польскай граніцы за суткі звярнуліся 11 чалавек

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За мінулыя суткі да дзяжурнай брыгады хуткай дапамогі на беларуска-польскай граніцы звярнуліся 11 чалавек. Усім аказана медыцынская дапамога на месцы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Беларускі пагранічны атрад 18 лістапада знайшоў у лесе каля вёскі Стокі цяжарную жанчыну (25 тыдняў цяжарнасці). Яна была дастаўлена ў Свіслацкую ЦРБ. Спецыялісты яе абследавалі і пракансультавалі.

Цяпер на лячэнні ва ўстановах аховы здароўя Гродна знаходзяцца чатыры бежанцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі