Апты Алаўдзінаў. Скрыншот відэа www.tvr.by
30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік начальніка Галоўнага ваенна-палітычнага ўпраўлення Узброеных Сіл Расіі, камандзір спецназа "Ахмат" Апты Алаўдзінаў на тэлеканале "Беларусь 1" расказаў аб рабоце спецназа "Ахмат" у зоне СВА, абстаноўцы ў Курскай вобласці і адносінах у Чачні да беларускага лідара.
"Я з дзяцінства чуў такія словы (у нас старыя так гаварылі): "Калі мужчына пражыў усё жыццё і ў яго няма ворагаў, значыць, ён проста існаваў, а не жыў". За 2022 год мы сумесна з другім армейскім корпусам вызвалілі 36 населеных пунктаў. Луганская Народная Рэспубліка амаль уся была вызвалена спецназам "Ахмат" і другім армейскім корпусам. Ёсць рэзультат. Няхай мне назавуць хоць адно такое падраздзяленне, якое можа пахваліцца гэтым", - расказаў Апты Алаўдзінаў.
"Прыйдзіце, станьце там, дзе стаім мы, адзін дзень паваюйце, дакажыце праціўніку, што вы можаце гэтак жа ваяваць, як мы, пасля гэтага я гатовы вас выслухаць", - звярнуўся Апты Алаўдзінаў да тых, хто спрабуе дыскрэдытаваць "Ахмат".
Гаворачы аб сітуацыі ў Курскай вобласці, ён адзначыў, што першапачаткова на некаторых участках была вельмі влікая колькасць іншаземцаў: амерыканцы, немцы, палякі, французы. "Было зафіксавана шмат розных нацыянальнасцей: грузіны фіксаваліся, нашы былыя грамадзяне Расіі, "еўраічкерыйцы". Але атрымалася так, што яны сапраўды панеслі тут вельмі сур'ёзныя страты. І большая частка з іх аўтаматычна адразу панёсшы гэтыя страты, адсюль была выведзена", - расказаў камандзір спецназа "Ахмат".
Апты Алаўдзінаў падкрэсліў, што заход у Курскую вобласць па сутнасці сваёй суправаджаўся замежнымі прыватнымі ваенізаванымі кампаніямі (ПВК). "Яны зайшлі такім сур'ёзным складам - амаль 12 тыс. чалавек у пачатку было, сотні танкаў, сотні браніраваных машын. Большая частка з гэтага ўсяго ужо знішчана - тэхніка, танкі, - канстатаваў ён. - Панеслі сапраўды такія страты, што яны несувымерныя з тым рэзультатам, якога яны дасягнулі. І тым больш, яны не выканалі той стратэгічны план, які перад імі першапачаткова ставіўся, інакш кажучы бліцкрыг па захопу Курскай атамнай станцыі ў іх не атрымаўся".
Паводле яго слоў, саміх іншаземцаў яны ўжо не фіксуюць. "Хоць, вядома, мы былі б рады, калі б яны якраз і былі ўсе на нашым напрамку. Чамусьці там, дзе ёсць мы, яны заўсёды збягаюць. Таму што той, хто не збег, - мы не вінаваты", - падкрэсліў камандзір спецназа "Ахмат".
Гаворачы пра нашу краіну, Апты Алаўдзінаў выказаў упэўненасць, што ў Беларусі вельмі добрыя людзі. "Я сам, на жаль, яшчэ ні разу не быў у Беларусі, але чуў водзывы ўсіх людзей, якія некалі пабывалі ў Беларусі. Адносіны да беларусаў у нас фенаменальна добрыя", - падкрэсліў ён.
"Да Бацькі ў нас таксама адносіны вельмі паважлівыя. У нас у Чачні яго ўсе паважаюць. І зразумела, Рамзан Ахматавіч вельмі цёпла адносіцца да кіраўніка, Прэзідэнта Беларусі", - дадаў ён.
Апты Алаўдзінаў лічыць, што ў перспектыве рэспублікі чакаюць вельмі цесныя, блізкія адносіны. "І дасць Бог, мы яшчэ будзем рабіць шмат усяго на карысць чалавецтва, на карысць тых мэт, якія стаяць перад намі", - рэзюмаваў камандзір спецназа "Ахмат".-0-