Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 студзеня 2018, 12:24

Да аднаго градуса цяпла чакаецца па захадзе Беларусі 24 студзеня

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да аднаго градуса цяпла чакаецца па захадзе Беларусі 24 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна з праясненнямі, ноччу пераважна без ападкаў. Днём па паўночна-заходняй палавіне краіны пройдзе снег, па заходніх раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей прагназуюцца мокры снег і дождж. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман, шэрань. Днём месцамі па паўночным захадзе магчымы галалёд. На дарогах месцамі захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы 4-9 м/с, днём парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 9-15 марозу (па ўсходняй палавіне пры праясненнях - мінус 16-18). Днём чакаецца 1-7 ніжэй за нуль, па захадзе краіны - ад нуля да плюс 1 градуса.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі