26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва ўсходніх раёнах Беларусі ў ноч на 27 лістапада чакаецца да 9 градусаў марозу. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Будзе воблачна з праясненнямі, на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі: дождж, мокры снег і снег. На асобных участках дарог сіноптыкі папярэджваюць аб галалёдзіцы. Месцамі чакаюцца наліпанне мокрага снегу, слабыя туман і галалёд. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні.
Уначы тэмпература паветра складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў. Удзень слупок тэрмометра паднімецца ад 0 да плюс 6. Ва ўсходніх раёнах рэспублікі ўначы чакаецца ад 4 да 9 градусаў марозу, удзень тэмпература складзе ад мінус 1 да мінус 4 градусаў.-0-