Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 лютага 2024, 12:34

Да +9°С і дажджы з мокрым снегам чакаюцца ў Беларусі 22 лютага

Фота з архіва
Фота з архіва
21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да плюс 9 градусаў і дажджы з мокрым снегам чакаюцца ў Беларусі 22 лютага, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе пераважаць воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі, у асноўным дождж, ноччу з мокрым снегам. Ноччу і раніцай месцамі слабы галалёд. У асобных раёнах слабы туман, на дарогах месцамі галалёдзіца.

Вецер паўднёвы 4-9 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 3 - плюс 3 градусы, а па захадзе - да плюс 5 градусаў. Удзень тэмпература будзе вагацца ад плюс 1 градуса на паўночным усходзе да плюс 9 градусаў на захадзе і поўдні.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі