ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 12 мая 2021
Мінск Ясна +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 сакавіка 2021, 13:06

Да +7°С цяпла чакаецца ў Беларусі 4 сакавіка

Фота з архіва
Фота з архіва

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 7 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 4 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер ноччу чакаецца пераменная воблачнасць, днём будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу будзе пераважна без ападкаў, раніцай месцамі па Віцебскай вобласці, днём у многіх раёнах выпадуць невялікія ападкі (мокры снег, дождж). У начныя і ранішнія гадзіны месцамі магчымы слабы туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні 5-10 м/с, днём па поўдні з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 4 да плюс 1, днём - 1-7 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі