ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 30 сакавіка 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 студзеня 2020, 14:20

Да +7°С чакаецца ў Беларусі 10 студзеня

Фота з архіва
Фота з архіва

9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 7 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі ў пятніцу, 10 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У бліжэйшыя суткі, паводле даных сіноптыкаў, будзе пераважаць воблачнае надвор'е. Часам пройдуць ападкі (дождж, па ўсходзе краіны з мокрым снегам). У асобных раёнах чакаецца туман. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні, паўднёвы 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад 2 градусаў марозу да 3 градусаў цяпла, днём будзе плюс 1-7.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі