Сцяг Чацвер, 19 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 снежня 2024, 17:43

Да 7 градусаў цяпла і дажджы чакаюцца ў Беларусі 20 снежня

19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 7 градусаў цяпла і дажджы чакаюцца ў Беларусі 20 снежня. Аб гэтым расказалі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Сагрэтыя Гальфстрымам паветраныя масы прадоўжаць паступаць у краіну і ў бліжэйшыя суткі, 20 снежня. Таму павышэнне тэмпературнага фону прадоўжыцца, а ападкі будуць ісці ў выглядзе дажджу", - адзначылі ў Белгідрамеце.

У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, удзень па паўночным захадзе магчымы мокры снег. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, заходні 5-10 м/с, месцамі з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 6, удзень - 2-7 градусаў цяпла.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі