23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў ноч на 24 лістапада чакаецца да 7 градусаў марозу. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Будзе воблачна з праясненнямі, уначы і раніцай месцамі слабы туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Месцамі пройдзе невялікі снег. Вецер заходні з пераходам на паўднёвы ўмераны.
Уначы тэмпература паветра складзе ад 1 да 7 градусаў марозу, днём будзе ад мінус 2 да плюс 3 градусаў.-0-