Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 лістапада 2024, 12:30

Да -4°С. Якое надвор'е на нядзелю абяцаюць сіноптыкі

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уначы ў нядзелю па паўднёвым захадзе слупок тэрмометраў апусціцца да мінус 4 градусаў, удзень тэмпературны максімум дасягне плюс 8 градусаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уначы і раніцай 10 лістапада ў асобных раёнах рэспублікі чакаецца туман. "Будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах - слабы галалёд. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад мінус 4 градусаў па паўднёвым захадзе да плюс 4 градусаў па паўночным усходзе, максімальная тэмпература ўдзень - ад плюс 3 да плюс 8 градусаў", - расказалі ў цэнтры.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі