16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да плюс 35 градусаў і навальніцы з дажджамі прагназуюцца сёння ў Беларусі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сёння ўмовы надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць цёплая няўстойлівая паветраная маса. Чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Раніцай у асобных раёнах згусціцца туман. Вецер няўстойлівы слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты.
Тэмпература паветра ўдзень дасягне плюс 28-34 градусаў, а на поўдні месцамі - 35 градусаў.-0-