Фота з архіва
19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 35 градусаў гарачыні будзе сёння ў Беларусі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сёння будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Пры навальніцах месцамі прагназуюцца моцныя ліўні, град. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах шквалістае ўзмацненне ветру да моцнага парывістага, па паўночна-заходняй палавіне ў асобных раёнах - да вельмі моцнага парывістага. Тэмпература паветра днём будзе вагацца ад плюс 25 градусаў па паўночным захадзе да плюс 35 градусаў па паўднёвым ўсходзе.-0-