8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да плюс 31 градуса і дажджы прагназуюць у Беларусі 9 ліпеня. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
У аўторак будзе пераменная воблачнасць. Месцамі па ўсходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах згусціцца туман. Вецер пераменных напрамкаў 4-9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы будзе ад плюс 10 градусаў па паўночным захадзе да плюс 20 градусаў па паўднёвым усходзе. Удзень паветра прагрэецца да 23-29 градусаў, месцамі па паўднёвым усходзе - да 30-31 градуса.-0-