Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 мая 2024, 09:07

Да +30°С абяцаюць сёння сіноптыкі ў Беларусі

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 30 градусаў цяпла абяцаюць сёння сіноптыкі ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Сёння ўмовы надвор'я ў Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў цёплым паветры, толькі раніцай і днём пераважна па паўночнай палавіне краіны будзе адчувацца ўплыў няўстойлівай паветранай масы. Чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна па паўночнай палавіне рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. У ранішнія гадзіны ў асобных раёнах краіны будзе згушчацца слабы туман. Вецер днём паўднёва-ўсходні слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты. Днём паветра прагрэецца да плюс 25-30 градусаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі