Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 чэрвеня 2018, 14:02

Да 30 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 21 чэрвеня

20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 30 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 21 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уначы будзе пераменная воблачнасць, удзень пахмурна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. Вецер чакаецца паўднёва-заходні, паўднёвы 5-10 м/с, удзень месцамі парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 10-16 градусаў цяпла, удзень - ад 24 да 30 вышэй за нуль.

У пятніцу, 22 чэрвеня, месцамі па ўсходняй частцы краіны чакаюцца навальніцы, моцныя дажджы, раніцай і ўдзень пры навальніцах узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, магчымы град.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі