Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 студзеня 2023, 13:46

Да +2°С, галалёдзіца і туман чакаюцца ў Беларусі 25 студзеня

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да плюс 2 градусаў і туман будзе ў Беларусі 25 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду чакаецца воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў. Толькі днём месцамі па поўначы прагназуюцца невялікія ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай у некаторых раёнах туман. Месцамі слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 2-7 м/с.

Тэмпература паветра ноччу апусціцца да 2-8 градусаў марозу. Днём будзе мінус 2 - плюс 2 градусы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі