ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 26 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 кастрычніка 2021, 13:28

Да -2°С чакаецца ў Беларусі ў ноч на 14 кастрычніка

Фота з архіва
Фота з архіва

13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 2 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі ў ноч на 14 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі па крайнім усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начны і ранішні час месцамі чакаецца туман. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні 3-8 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1-6 градусаў, у асобных раёнах замаразкі ад нуля да мінус 2. Удзень будзе 7-12 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі