18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да плюс 29 градусаў і пераважна без ападкаў будзе ў Беларусі 19 ліпеня. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У пятніцу будзе пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў. Толькі ўначы па ўсходзе месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. У начны і ранішні час месцамі згусціцца слабы туман. Вецер паўночна-заходні 4-9 м/с, уначы пры навальніцах парывы ўзмоцняцца да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 12-18 градусаў, удзень - плюс 23-29 градусаў.-0-