Фота з архіва
16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навальніцу і да плюс 29 градусаў абяцаюць сіноптыкі сёння. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Днём будзе воблачна з праясненнямі, на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя ліўні. Раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Вецер будзе заходні 4-9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с, днём месцамі шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с.
Тэмпература паветра складзе ад плюс 20 градусаў па захадзе да плюс 29 градусаў па паўднёвым усходзе.-0-