23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да плюс 29 градусаў і моцныя дажджы прагназуюцца ў Беларусі 24 ліпеня. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду будзе пераменная воблачнасць. Па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы, а ў дзённыя гадзіны ў некаторых раёнах - моцныя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі будзе туман. Вецер няўстойлівы, ноччу - слабы, днём - 3-8 м/с, пры навальніцах парывы ўзмоцняцца да 14 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 12-18 градусаў, днём - плюс 23-29.-0-