7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да плюс 29 градусаў і ўдзень пераважна без ападкаў чакаецца ў Беларусі 8 жніўня. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У чацвер будзе пераменная воблачнасць. Уначы месцамі па ўсходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Удзень пераважна без ападкаў. У начны і ранішні час у асобных раёнах згусціцца туман. Вецер паўночна-заходні ўначы слабы, удзень 3-8 м/с, пры навальніцах парывы ўзмоцняцца да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 10-16 градусаў, удзень - ад плюс 23 градусаў на паўночным усходзе да плюс 29 градусаў на паўднёвым захадзе.-0-