
6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да плюс 29 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 7 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду чакаецца невялікая воблачнасць і пераважна без ападкаў. Толькі раніцай і ўдзень месцамі па поўдні пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер няўстойлівы, уначы слабы, удзень 4-9 м/с, пры навальніцах парывы ўзмоцняцца да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 4-10 градусаў, а на поўдні - да плюс 14 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да плюс 24-29 градусаў.
У Белгідрамеце папярэдзілі, што 7-8 чэрвеня на большай частцы тэрыторыі Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей, а на астатняй тэрыторыі краіны месцамі захаваецца надзвычайная пажарная небяспека (5 клас). Быў аб'яўлены чырвоны ўзровень небяспекі.-0-